Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Сяргея ўвесь гэты час трымаюць у адзіночнай камеры

02.05.2024 10:09
Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў выніку правакацыі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Гродне ў маі 2020 года.
Сяргей Ціханоўскікрыніца: t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская сказала, што ўвесь час пасля прысуду яе мужа Сяргея трымаюць у адзіночнай камеры. Пра гэта выбраная прэзідэнт Беларусі расказала Радыё «Свабода».

«Я ўпэўнена, што Сяргея спрабуюць запэўніць, што пра яго ўсе забыліся, што не варта было нават лезці», - гаворыць яна. 

Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі расказала пра ўмовы, у якіх знаходзіцца ў жодзінскай турме ў адзіночнай камеры яе муж Сяргей Ціханоўскі. 

«Сяргей знаходзіцца ў зняволенні больш за тры гады. І ўвесь гэты час ён у адзіночнай камеры. Больш за год не прымаюць грошы Сяргею, і я ня ведаю нават, ці ёсць у яго зубная паста, туалетная папера, дзе ён гэта бярэ. Але ж людзей, як Сяргей, тысячы ў турмах. І кожны чалавек - гэта боль у сэрцы», - зазначыла Святлана Ціханоўская. 

Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў выніку правакацыі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Гродне ў маі 2020 года, а праз паўтара года прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення свабоды. Пазней дадалі яшчэ год.

вс