Беларуская Служба

Першыя знішчальнікі F-16 з'явяцца ва Украіне “пасля Вялікадня” - прэс-сакратар ВПС

01.05.2024 13:38
Раней паведамлялася, што Украіна можа атрымаць першыя знішчальнікі F-16 летам 2024 года.
F-16
F-16Shutterstock.com/Albert Beukhof

Першыя знішчальнікі F-16 з'явяцца ва Украіне “пасля Вялікадня”, сказаў прэс-сакратар Ваенна-паветранных сіл Украіны маёр Ілля Еўлаш у сераду, 1 траўня, у эфіры тэлеканалу “Новины Live”.

Вядучы спытаў Еўлаша, ці ёсць нейкія прыблізныя арыенціры, калі F-16 пачнуць працаваць на тэрыторыі Украіны.

Маёр Ілля Еўлаш Маёр Ілля Еўлаш

“Так, ёсць - пасля Вялікадня”, - адказаў маёр Еўлаш.

Ён удакладніў, што вайскоўцы не называюць тэрміны, таму што дата паставак самалётаў ужо некалькі разоў мянялася.

Раней паведамлялася, што Украіна можа атрымаць першыя знішчальнікі F-16 летам 2024 года. Паставіць Кіеву F-16 абяцалі некалькі краін.

вс

крыніца фота: ВПС Украіны