Беларуская Служба

Украіне дазволілі біць заходняй зброяй па Расіі - кіраўнік МЗС Латвіі

01.05.2024 18:06
«Ужо зараз ёсць краіны, якія ўжо паставілі Украіне зброю без падобных абмежаванняў».
Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэкрыніца: twitter.com/Latvian_MFA

Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ ў інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» пракаментавала забарону заходніх партнёраў Украіны на выкарыстанне іх зброі для ўдараў па Расіі. Паводле яе слоў, такі падыход ужо мяняецца. 

«Ужо зараз ёсць краіны, якія ўжо паставілі Украіне зброю без падобных абмежаванняў», - заявіла дыпламат. 

Пры гэтым яна адзначыла, што не ўсё аб'яўляецца публічна, і да часу некаторыя моманты замоўчваюць. 

«Галоўнае - уплыў на поле бою. Бо ёсць выбар: ці казаць пра нешта гучна, ці проста рабіць тое, што трэба», - падсумавала Бражэ. 

Заходнія саюзнікі Кіева часта звяртаюцца да заяваў, што не дадуць тую ці іншую зброю, таму што ўкраінская армія будзе яе выкарыстоўваць для ўдараў па тэрыторыі Расіі, а гэта нібыта ўцягне заходнія краіны ў вайну. Праўда, гэтае пытанне паціху зрушваецца з мёртвай кропкі. 

Так, ЗША перадалі Украіне пэўныя ракеты з умовай, што іх не будуць выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі, але гэтае абмежаванне не тычыцца акупаваных тэрыторый Украіны, паведамляе агенцтва «Уніан».

вс

Першыя знішчальнікі F-16 з'явяцца ва Украіне “пасля Вялікадня” - прэс-сакратар ВПС

01.05.2024 13:38
Раней паведамлялася, што Украіна можа атрымаць першыя знішчальнікі F-16 летам 2024 года.